Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі. Урок беларускай мовы ў 7-м класе

Алена Леанідаўна КАБАК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Вілейская спецыяльная школа-інтэрнат”,
Мінская вобласць

 

Мэта: стварэнне ўмоў для засваення вучнямі правіла напісання не (ня), ні з прыслоўямі.

Задачы:

₋ дапамагчы вучням засвоіць правіла напісання не (ня), ні з прыслоўямі;

выпрацоўваць уменне граматна пісаць не (ня), ні з прыслоўямі;

садзейнічаць выхаванню камунікатыўных якасцей вучняў, выхоўваць павагу да субяседніка, да яго выказванняў.

Абсталяванне: вучэб. дапам. для 7 кл., рабочыя сшыткі, прэзентацыя, інтэрактыўная дошка, камп'ютар, 9 планшэтаў, QR-коды, інтэрактыўнае практыкаванне “Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі”, інтэлект-карты “Прыслоўе”, “Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі”, анлайн-тэст  “Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі”.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

 

                                                   Ход урока

  1. Арыентацыйна-матывацыйны этап (Сл. 1)

₋ Добрай раніцы! Я спадзяюся на тое, што наш урок будзе плённым,  цікавым і натхнёным. Я жадаю вам поспехаў. Сённяшні ўрок пачнём з цікавай прытчы:      

Аднойчы вучні звярнуліся да свайго настаўніка з пытаннем, які дзень тыдня самы спрыяльны, каб пачаць новае жыццё, каб стаць паспяховым, удалым, шчаслівым. Можа, аўторак?

Настаўнік падумаў і адказаў вучням…

₋ Як вы думаеце, які дзень тыдня назваў настаўнік? (Адказы вучняў)

Настаўнік падумаў і адказаў вучням: “Гэты дзень тыдня называецца “сёння””.

₋ Вы згодны з мудрым настаўнікам? Чаму? (Адказы вучняў)

₋ Якой прыказкай мы можам падагульніць сказанае, зрабіць выснову?

Выснова: не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць сёння.

₋ Вось і мы не будзем адкладваць на заўтра набыццё новых ведаў і замацаванне ўжо атрыманых, а гэта прыказка будзе дэвізам нашага ўрока.

  1. Аперацыйна-пазнавальны этап

 ₋ Тэма ўрока “Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі”. Зыходзячы з тэмы, я прапаную вам самастойна сфармуляваваць задачы ўрока.

На дошцы запісаны словы:

  • даведаемся;
  • навучымся;
  • будзем прымяняць.

Адказы вучняў:

  • даведаемся, у якіх выпадках не (ня), ні з прыслоўямі пішацца разам ці асобна;
  • навучымся правільна пісаць не (ня), ні з прыслоўямі;
  • будзем прымяняць свае веды на практыцы, граматна размаўляць на беларускай мове.

₋ Разгарніце, калі ласка, сшыткі, зрабіце запіс (на дошцы запісана дата, класная работа і тэма ўрока (звяртаецца ўвага вучняў на правапіс)).

₋ Аднак перад тым, як пазнаць новае, неабходна  паўтарыць  тое, што  мы  ўжо  ведаем па тэме “Прыслоўе”.

₋ Якая часціна мовы называецца прыслоўем? (Адказы вучняў)

₋ Узгадайце дэвіз нашага ўрока. (Адзін вучань ідзе да дошкі  і запісвае прыказку, вызначае прыслоўі і дае ім характарыстыку).

Сёння зробішзаўтра як знойдзеш.

Арфаграфічная хвілінка  (Сл. 2)

₋ Прапаную вашай увазе арфаграфічную хвілінку. (Адзін з вучняў зачытвае заданне на слайдзе: “Спішыце, раскрываючы дужкі”. Вучні самастойна працуюць у сшытках). 

(Што)сілы, гэтак(сама), (даўным)даўно, (у)весну, (на)памяць, (у)трая, (на)супраць, (на)досвітку, (па)асобку, (да)смаку, (на)ляту, (не)здарма, (у)пару, (у)вогуле, (абы)як, калі(небудзь).

Самаправерка па слайдзе. (Сл. 3)

Штосілы, гэтаксама, даўным-даўно, увесну, на памяць, утрая, насупраць, на досвітку, паасобку, да смаку, на ляту, нездарма, у пару, увогуле, абы-як, калі-небудзь.

₋ Хто не дапусціў ніводнай памылкі? Адну? Дзве?

₋ Малайцы! А зараз мы непасрэдна прыступаем да вывучэння новай тэмы, але не я буду тлумачыць, а вы, абапіраючыся на інтэлект-карту (малюнак 1) (Сл. 4). Даю вам хвілінку для азнаямлення з інтэлект-картай, пасля чаго вы павінны будзеце сфармуляваць правіла самастойна. (Агучванне правіла вучнем).

 

Малюнак 1 – інтэлект-карта “Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі”

 

₋ Што агульнага ў напісанні не (ня) з прыслоўямі ў параўнанні з назоўнікамі, прыметнікамі, дзеясловамі? (Адказы вучняў)

 Фізкультхвілінка (Сл. 5)

₋ Наступіў час фізкультхвілінкі. Калі пачуеце прыслоўе, плясніце ў далоні адзін раз.

Устаньце, дзеткі, усміхніцеся.

Усе да сонца пацягніцеся,

Улева, управа нахіліцеся,

Верацёнцам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

І за парты ціха сядзьце.

 ₋ Разгарніце падручнік на старонцы 158, прачытайце ўмову да практыкавання № 273 (пісьмова).

  1. Кантрольна-карэкцыйны этап (Сл. 6)

 ₋ Надышоў час  інтэрактыўнага практыкавання (малюнак 2) (https://learningapps.org/view17286659).

Каля інтэрактыўнай дошкі вучань з дапамогай інтэлект-карты выконвае практыктаванне, астатнія пры дапамозе планшэтаў сканіруюуць QR-код і выконваюць практыкаванне самастойна, аналізуючы свае памылкі, калі такія будуць.

 

Малюнак 2 – QR-код на інтэрактыўнае практыкаванне «Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі»

 

₋  Памылкі былі? Вы іх прааналізавалі? (Адказы вучняў)

₋ Надышоў вельмі адказны момант – кантроль ведаў. (Сл. 7) Сканіруйце QR-код і прыступайце да выканання анлайн-тэста “Прыслоўе”.  (Малюнак 3)

Агучванне вучнямі балаў за выкананне тэста.

 

Малюнак 3 – QR-код на анлайн-тэст  «Прыслоўе» ў Google Форме,

https://forms.gle/s3bUaDYpta1nb7TD9

  1. Дамашняе заданне

42, практ. 274, стар.158 (яго каментарый).

    5. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

Калектыўна звяртаемся да задач. (Адказы вучняў)

₋ Над якой тэмай мы сёння працавалі?

₋ Калі не (ня), ні з прыслоўямі пішацца асобна, а калі разам?

  1. Выстаўленне адзнак

Каменціраванне і выстаўленне адзнак у класны журнал і дзённікі вучняў.

Интернет-ресурсы: